Вольга Залуцкая
Калі чалавек доўга жыве на адным месцы і прывыкае бачыць вакол сябе адныя і тыя ж пейзажы, то паступова прызвычыйваецца і перастае заўважаць іх асаблівую прыгажосць. Таму нам і падаецца , што цікавыя мясціны з унікальнымі прыроднымі і культурнымі аб’ектамі знаходзяцца недзе далёка і патрэбна прыкласці шмат намаганняў і сродкаў каб іх убачыць.
Беларусы, у большасці сваёй, так і думаюць. Так, у нас ёсць некалькі сярэднявечных замкаў, дзесятак прыгожых палацаў і храмаў і канешне Белавежская пушча, а усё самае цікавае і экзатычнае недзе там за далёкімі межамі… І паступова людзі забываюць пра тое, што наша краіна багата на дзівосныя прыродныя аб’екты , якія не толька складаюць частку экасістэмы, а самі з’яўляюцца духоўным асяродкам са сваёй гісторыяй і сакральным светам.
Па сёняшні дзень на Беларусі, захавалася вялікая колькаць мясцін дзе людзі пакланяюццам лясным гаючым крыніцам і сакральным камяням. Між іншым, такіх сакральных камянёў улічана больш за паўтысячы! А поўны апублікаваны збору усіх культавых крыніц да гэтага часу адсутнічае.
Наша “падарожжа” якраз і пройдзе па некаторых сакральных мясцінах, дзе людзі спрадвеку пакланяліся сваім боствам. На месцы былых паганскіх капішчаў пазней будаваліся хрысціянскія храмы. У часы атэізму камяні ўзрывалі, разбуралі крыніцы, закопвалі каменныя крыжы – змагаліся з са-кральнымі мясцінамі гэтаксама, як з храмамі. Але дзесьці глыбока ў лясах, куды было не дабрацца, людзі аберагалі, як маглі, свае спрадвечныя святыні.
Размова пад час “падарожжа” пойдзе і пра паганскія звычаі, якія дзіўным чынам захаваліся на Беларусі на пачатку XXI стагоддзя, і пра святы, якія пакуль што нельга знайсці ў ніводным календары, пра спалучэнне спалучэнне паганства і хрысціянства., як адну з ментальных рысаў беларусаў.
Паразважаем і пра тое ці могуць сакральныя помнікі стаць папулярнымі турыстычнымі аб’ектамі. Ці існуе пагроза таго, што, калі гэтыя помнікі увойдуць у турыстычная маршруты, яны згубяць сваю загадкавасць, таямнічасць – тую самую сакральнасць.