Арабская мова

Антон Сомін
арганізатар Мінскага фестывалю моў, малодшы навуковы супрацоўнік Лабараторыі лінвгістычнай канфлікталогіі НДУ ВШЭ (НИУ ВШЭ), выкладчык Інстытута лінгвістыкі РДГУ (РГГУ), Масква



Што ведае сярэднестатыстычны чалавек пра арабскую мову?

Тое, што

  • на гэтай мове пішуць нейкімі (прыгожымі?) крывулямі;
  • гэтыя крывулі пішуцца справа налева;
  • на гэтай мове напісаны Каран;
  • і часам яшчэ два-тры факты.

Прыходзьце да мяне на прэзентацыю — і вы даведаецеся значна больш! :)

Мы пагутарым аб тым,

  • хто і дзе размаўляе па-арабску, ці з’яўляюцца арабскія дыялекты насамрэч дыялектамі і колькі на самой справе арабскіх моў;
  • як жа пісаць і чытаць гэтыя літаркі і чаму яны спалучаюцца ў такую дзіўную вязь;
  • якія дзіўныя гукі крыюцца за арабскай вяззю;
  • ці насамрэч арабскія лічбы арабскія;
  • як неверагодна змяняюцца і будуюцца новыя словы ў арабскай мове, што агульнага паміж арабскім словаўтварэннем і піражкамі з розным начыннем, хто такія трансфіксы і чаму слова «трохзычны» вызывае святое трапятанне ў арабістаў;
  • і як у лексіцы арабскай мовы ўвасабляецца шматвяковая гісторыя і культура арабаў – на прыкладзе вярблюдаў, худых бландзінак і цяжарных жанчын.

Абяцаю, што праз 45 хвілін вы зможаце выхваляцца ведамі некаторых карысных арабскіх фраз, здольнасцю чытаць і пісаць па-арабску і нават уменнем перакладаць некаторыя хай і невядомыя раней словы з арабскай на беларускую і наадварот!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License