Сяргей Самахвал
преподаватель и аспирант кафедры славянских литератур филологического факультета БГУ, преподаватель Центра славянских языков и культур
Добре дошли, скъпи и драги приятели в страната на розите, виното и родината на Киркоров!
Балгарыя – славянская еўрапейская краіна, размешчаная на Балканах, якая заўсёды існавала побач з візантыйскай культурай, пры гэтым амаль 5 стагоддзяў пераймала культуру і мову мусульман і якой да гэтага часу не даюць права выдаваць шэнгенскія візы праз вялікую колькасць у Балгарыі цыган. Нягледзячы на такія ўзаемаўплывы і сувязі, Балгарыя – радзіма славянства, якая застаецца верная сваім бацькам – Кірылу і Мяфодзію, захаваўшы іх азбуку і граматыку.
Балгарская мова ўнікальная, і калі Вас перапаўняе жаданне хутчэй даведацца:
1) чаму ў балгарскай мове няма склонаў, як у іншых славянскіх мовах;
2) як можна абысціся без інфінітыва, пры гэтым ужываць скарочаны стараславянскі інфінітыў зусім у іншай функцыі;
3) што такое “членна форма” і “задпоставен позитивен член”;
4) навошта балгарам дадатковы граматычны лад;
5) што сапраўды азначаюць булка, кака, пуканки, тухла, живот, пукам ;
6) чым адрозніваюцца людзі ад танца,
7) нарэшце, чаму ў іх усё, як не ў людзей
то “Добре дошли утре”, ці па-нашаму “Шчыра запрашаем да нас заўтра”, пры гэтым не раніцай, як многія падумалі, а а 17.00.
Адначасова Вы зможаце:
- Даведацца, чаму герань – кветка сімвал, а перапёлка – адно з самых складаных слоў;
- Разабрацца, чаму балгарская мова лёгка чытаецца, але амаль не ўспрымаецца на слых;
- Зразумець, куды трэба ісці, калі будуць пасылаць “направа”;
- Пераканацца, што традыцыйнымі колерамі балгар таксама з’яўляюцца белы і чырвоны;
- Пазнаёміцца з “Піжам і Пендай” і атрымаць на памяць цудоўную “мартанічку” – сімвал вясны, здароўя і доўгага жыцця;
- Паслухаць , як Кіркораў размаўляе на балгарскай мове;
- Паразмаўляць на самай старажытнай славянскай мове і зразумець, што яднае “отчаяние” з гарбатай і сапраўды ўпэўніцца, кажучы словамі Ф. Багушэвіча, што “якаясь маленькая Булгарыя – са жменя таго народу” на дзіва багатая і разнастайнай сваімі традыцыямі і звычаямі, смачнымі стравамі, гумар і вясёлы настрой!