Кашубская мова
ks.jpg

Любоў Падпорынава
выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ

Witôjcë!
Шаноўнае спадарства!
Прыйшоўшы на прэзентацыю кашубскай мовы, я думаю, кожны беларускі слухач адчуе нешта шчымліва знаёмае.
Як гэта – калі твая мова ўспрымаецца як ну вельмі падобная да мовы суседзяў, такая падобная, што нібыта і няма сэнсу спасцігаць дробныя (?) адрозненні.
Калі на тваёй мове размаўляюць пераважна ў вёсцы.
І калі сам бы ты і хацеў размаўляць, але нешта яно не заўжды атрымліваецца.
Калі твая мова – гэта безліч гіпотэз і легендаў.
Калі да тваёй мовы прыходзяць найвыбітнейшыя твае землякі, зведаўшы і пакаштаваўшы не адну іншую мову.
І калі нягледзячы ні на што яна ўзбагачае лінгвістычную мапу свету.

Мы пазнаёмімся з Кашубамі – рэгіёнам, народам, духам польскага Памор’я. З іх старадаўняй гісторыяй, няпростым лёсам. З кашубскім гумарам. З кашубскім жыццялюбствам.
Мы з вамі пабачым, як гэта – калі алфавіт паводле формы складаецца з іерогліфаў паводле сутнасці. І пры гэтым спяваецца.
Мы перакладзём некаторыя словы і сказы на кашубскую і з кашубскай, вырашыўшы пры гэтым не адну лінгвістычную задачу. Пачытаем па-кашубску коміксы. І высветлім, дзе знайсці аўдыёкнігу на кашубскай і наколькі гэта цяжка.

Запрашаю ад усяго сэрца!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License