Ганна Янкута
Магістр філалагічных навук, перакладчыца мастацкай літаратуры
Лекцыя будзе прысвечаная перакладам замежнай класікі на беларускую мову, і на ёй вы дазнаецеся, чаму вядомыя нам з рускіх перакладаў “Франкенштейн”, “Мюнхаузен” і “доктор Ватсон” аказаліся ў беларускіх перакладах “Франкенштайнам”, “Мюнхгаўзэнам” і “доктарам Ўотсанам”, якія таямніцы можа хаваць усяго адно невядомае прозвішча ў эпіграфе да апавядання, што такое блакітны карбункул і лясныя букі ў беларускім перакладзе гісторый пра Шэрлака Холмса і чаму гэта важна. Таксама мы пагаворым пра тое, як пераклад стварае кнізе рэпутацыю, як новы пераклад на новую мову можа гэтую рэпутацыю змяніць і пра тое, як за дробным і амаль незаўважным эпізодам можна знайсці цэлую захапляльную гісторыю.