Валянціна Ракецкая
У незвычайнае падарожжа вас запрашае магістр псіхалогіі (Універсітэт Хільдэсхайм), аматарка вандровак і прыхільніца разнастайнасці Валянціна Ракецкая.
Сустрэчы розных культур часта адбываюцца такім жа чынам, як і авалоданне гульнёй, правіл якой мы не ведаем. Падчас нашага падарожжа мы
— паразважаем над тым, як адчуваем сябе пасля таго, як сказалі “прывітанне”;
— наведаем востраў Альбатрос і даведаемся, як уплываюць некаторыя кагнітыўныя працэсы ў сітуацыі міжкультурнага ўзаемадзеяння;
— а таксама паразважаем над тым, што спрыяе ўзнікненню непаразуменняў падчас міжкультурнай камунікацыі.