Цімур Буйко
аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа
Мова заможных магнатаў і бедных сялян, мужных ваяроў і працавітых рамеснікаў, выдатных музыкаў і геніяльных паэтаў. Яна была ў тыя даўнія часы, калі на мапе свету існавала дзяржава “ад мора да мора” – Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Дзяржаўная мова, якая карысталася ажно трыма графічнымі сістэмамі і была мовай ліставання з іншымі дзяржавамі.
Паслухайце прэзентацыю старабеларускай мовы, і вы даведаецеся:
- які гадзіннік быў у нас самым надзейным;
- чаму вишынка была нясмачнай, а сарпантынъ – небяспечным;
- як выглядае хіт «Батарейка» па-старабеларуску.
Гэта і не толькі – на прэзентацыі старабеларускай мовы.