Артём Федоринчик
кандыдат філалагічных навук
тыполаг
матэматык
інтэрлінгвіст
аптыміст
Пра гасцей моўных фестываляў лагічна думаць, што яны любяць (пэўныя) мовы. А магчыма, нават вывучаюць іх. Пры гэтым вывучаць новую мову, калі яна падобная да тых, з якімі ўжо знаёмы, дакладна прасцей. Але ці цікавей?
За знешняй разнастайнасцю таго, што мы бачым у мовах нашай планеты, часта стаяць цалкам універсальныя рэчы: у любой мове людзі неяк паведамляюць пра тое, што было, ці пра тое, што будзе, выражаюць свае жаданні, гавораць пра вялікія і малыя прадметы, пра тое, што нешта камусьці належыць альбо проста адсутнічае…
Лінгвістычная тыпалогія вывучае тое, як людскія мовы арганізаваны «у прынцыпе». І калі мы шмат чаго пра гэта ведаем, нас значна цяжэй загнаць у глухі кут нават самай «экзатычнай гаворцы».
P.S. Если вы (пока ещё) не очень хорошо владеете беларусским языком – это даже лучше: в сопровождении русскоязычных слайдов польза будет двойной. :)