Анонсы і навіны

Навіны » Анонсы і навіны

Posted on 28 Mar 2013 23:47

Знаёмцеся са зместам прэзентацый іспанскай, карэйскай, японскай, арабскай, адыгейскай, асецінскай, навагрэцкай і нямецкай моў, а таксама мовы хіндзі.
Акрамя таго, дададзеныя анатацыі лекцый «Как языки раскладывают мир по полочкам» і «Как толково составить толковый словарь» к.ф.н. Барыса Іомдзіна.

І іншыя навіны.
1. Цяпер у кожнай паралелі будзе па 9 (дзевяць!) адначасовых прэзентацый.
Не пераблытайце! Паралелей па-ранейшаму 6, г.зн. наведаць за дзень Фестывалю вы па-ранейшаму зможаце толькі 6 прэзентацый, але затое кожны раз у вас будзе больш шырокі выбар..

2. Мы вырашылі дадаць новыя мовы і лекцыі — даволі незвычайныя і нетрывіяльныя. А менавіта: адыгейскую, старажытнагрэцкую, навагрэцкую, асецінскую, а таксама лекцыі «Как толково составить толковый словарь» і «Языки Восточной Азии в глобальном пространстве».

3. Мы не дарма распачыналі галасаванне. Мовы, на якія збіраецца пайсці больш за ўсё людзей, будуць прадстаўлены па два разы. Гэта такія мовы, як англійская, іспанская, італьянская, літоўская, нямецкая, польская, французская, эсперанта і японская. Так што калі раптам вы хацелі патрапіць і на англійскую, і на польскую, а яны апынуцца у адной паралелі — не бяда, у вас будзе другая магчымасць.
А акрамя таго, «Капялюш» на англійскай мове таксама пройдзе два разы.

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License