Архіў: II Мінскі фестываль моў

II Мінскі фестываль моў прайшоў 30 сакавіка 2014 г.
На Фестывалі былі прадстаўленыя 45 моў, 7 лекцый і 2 гульні у выкананні лінгвістаў і знаўцаў моў з Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга і Кіева. Колькасць наведвальнікаў павялічылася ў паўтары разы: Фестываль наведалі каля 530 чалавек.

Па выніках галасавання гледачоў найлепшымі прэзентацыямі моў аказаліся сербская Юліі Галяк, турэцкая Людмілы Моніч і кітайская Мікіты Моніча (падрабязныя вынікі галасавання).

А найбольш наведвальнымі прэзентацыямі сталі японская Акіры Фурусавы (95 чалавек за два блокі), іспанская Мікіты Моніча (86 чалавек) і санскрыт Наталлі Уласавай (82 чалавекі); а вышэйзгаданая прэзентацыя кітайскай мовы Мікіты Моніча сабрала адразу 72 гледачоў на адным блоку.

З лекцый найбольш папулярнай аказалася «Мужские и женские языки» Аляксандра Піперскі — 48 чалавек, а найлепшай з сямі лекцый Фестывалю была прызнаная «Дни недели в языках мира» Антона Соміна (падрабязная статыстыка).

Інфармацыя пра II Мінскі фестываль моў:

Мовы і лекцыі
Расклад прэзентацый і лекцый
Арганізатары
Прэс-рэлізы і афішы

Фатаздымкі

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License