Архіў: I Мінскі фестываль моў

I Мінскі фестываль моў прайшоў 31 сакавіка 2013 г.
На Фестывалі былі прадстаўленыя 35 моў і 7 лекцый у выкананні лінгвістаў і знаўцаў моў з Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева і Вільні. Усяго Фестываль наведалі 350 чалавек.

Па выніках галасавання гледачоў найлепшымі прэзентацыямі моў аказаліся адыгейская Антона Соміна, іспанская Мікіты Моніча і беларускамоўная прэзентацыя карэйскай Юрася Кіма (падрабязныя вынікі галасавання).

А найбольш наведвальнымі прэзентацыямі сталі вышэйзгаданая іспанская Мікіты Моніча і польская Любові Падпорынавай (па 95 чалавек за два блокі); а прэзентацыя ірландскай мовы Антона Кухто сабрала адразу 70 слухачоў на адным блоку.
Найбольш папулярнай лекцыяй аказалася «Как языки раскладывают мир по полочкам» Барыса Іомдзіна — 50 чалавек, таксама прызнаная найлепшай з сямі лекцый Фестывалю (падрабязная статыстыка).

Інфармацыя пра I Мінскі фестываль моў:

Мовы і лекцыі
Дзе, калі і як
Расклад прэзентацый і лекцый
Арганізатары
Прэс-рэлізы і афішы

Фатаздымкі
Сюжэты на тэлебачанні

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License