Навіны » Прызы глядацкіх сімпатый
Posted on 05 Oct 2013 15:20
А вось і вынікі анкетавання (яны былі падлічаны яшчэ ў красавіку, хоць і не з'явіліся тут)!
Нагадаем, што ў анкетах мы прасілі ацаніць усе прэзентацыі, якія вы наведалі, па шкале ад A («вельмі спадабалася») да E («вельмі не спадабалася»). Пры падліках A прыраўноўвалася да 4, E — да 0 (адпаведна, 3 — «спадабалася», 2 — «нармальна», 1 — «не спадабалася»). Далей падлічваўся сярэдні бал.
Ііііііі…. Найлепшай прэзентацыяй 1-га Мінскага фестывалю моў стала прэзентацыя адыгейскай мовы Антона Соміна, якая атрымала сярэдні бал 4,06 (г.зн. нават вышэйшы за максімальны з-за плюсікаў, клічнікаў і г.д.).
А ў цэлым дзясятка найлепшых прэзентацый 1-га Мінскага фестывалю моў выглядае так:
1. Адыгейская (Антон Сомін) 4,06
2. Іспанская (Мікіта Моніч) 4,02
3. Карэйская (Юрась Кім) 3,99
4. Кітайская (Мікіта Моніч) 3,90
5. Арабская (Антон Сомін) 3,85
6. Польская (Любоў Падпорынава) 3,83
7. Ісландская (Марыя Канашэнка) 3,72
8. Лацінская (Зміцер Мінкевіч) 3,70
9. Яўрэ (Лізавета Кушнір) 3,68
10. Нямецкая (Таццяна Стральцова) 3,67
Найлепшай лекцыяй стала «Как языки раскладывают мир по полочкам» Барыса Іомдзіна, якая заняла 12-е месца ў агульным спісе (3,59; яна была таксама лекцыяй, якую наведалі больш за ўсё слухачоў). А 13-е месца ў лекцыі «Моўная разнастайнасць. Навошта?» Арцёма Федарынчыка (3,56).
Як бачна, канкурэнцыя шчыльная: розніца паміж месцамі складае сотыя долі балаў.
Адзначым таксама, што 4,02 Мікіты Моніча — гэта неверагодна значна, бо гэта сярэдні бал ад 51 (!) адзнакі.
Цяпер вы ведаеце, каго ісці слухаць у першую чаргу на 2-м Мінскім фестывалі моў 30 сакавіка 2014 г.! :)
P.S. Дарэчы, з 43 мерапрыемстваў толькі 9 атрымалі сярэдні бал ніжэйшы за «спадабалася».